Сэкономьте время:
получите консультацию эксперта
Главная -> Архивные документы за 2013 год -> Озера Беларуси -> Группа озер Обстерновская (Перебродская), Миорская

Группа озер Обстерновская (Перебродская), Миорская

Абстэрнаўская група азёр, на мяжы Браслаўскага і Міёрскага р-наў Віцебскай вобл., у бас. р. Вята. Уключае 13 азёр (агульная пл. 32 км2, аб′-ём вады 140 млн. м3), злучаных сістэмай мелкаводных забалочаных пратокаў. Найбольшыя з іх: Абстэрна, Укля, Набіста, Важа, Інава. Азёры дрэніруюцца р. Хараброўка, якая пачынаецца з воз. Набіста, цячэ праз воз. Шчоўна, выцякае з яго пад назвай Вята. Размешчана паміж адгор′-ямі Браслаўскай марэннай грады і Полацкай азёрна-ледавіковай нізінай. 3 У да азёр прымыкае гідралагічны заказнік Балота Мох. У 1960-х гадах, пасля будаўніцтва плаціны на Хараброўцы, узровень азёр павысіўся на 80—100 см, што спрыяла іх «амаладжэнню» і паляпшэнню фізіка-хімічнай якасці вады. Маюць рыбапрамысловае значэнне, выкарыстоўваюцца для адпачынку і турызму.
Источник: Блакітны скарб Беларусі: Рэкі, азеры, вадасховішчы/ Маст.: Ю.А. Тарэеў, У.І. Цярэнцьеў - Мн.: БелЭн, 2007.-480 с.
 -
 



Сэкономьте время:
получите консультацию эксперта


Создание сайта