Сэкономьте время:
получите консультацию эксперта
Главная -> Архивные документы за 2013 год -> Озера Беларуси -> группа озер Сорочанская

группа озер Сорочанская

САРАЧАНСКАЯ ГРУПА АЗЁР, у Астравецкім р-не, у басейне р. Вілія. Уключае 12 азёр агульнай пл. 4,3 км2 (пл. вадазбору 180 км2): Тумскае, Ёдзі, Вераб′-і, Каймін, Туравейскае, Белае, Галадзянка, Залаўскае, Гульбеза, Баранскае, Галодна, Клевел. Азёры займаюць невялікія глыбокія ўчасткі агульнай ледавіковай лагчыны (даўжыня больш за 20 км), утварэнне якой звязана з выворваннем паазерскага ледавіка і наступнай дзейнасцю расталых водаў. У наваколлі азёр марэнныя ўзвышшы (вышыня 30—40 м) чаргуюцца з забалочанымі нізінамі, уздоўж азёр выцягнуты озавыя грады, многа камавых узгоркаў, парослых лесам. Вылучаюцца мелкаводныя (найбольшыя глыбіні да 6 м) і сярэднеглыбокія (глыбіні да 21 м) азёры. Мелкаводныя (Клевел, Вераб′-і, Белае, Туравейскае, Галадзянка) характарызуюцца простай будовай ложа, іх літаральная зона (шырыня 50—70 м) пясчаная, паступова пераходзіць у высланую сапрапелем глыбакаводную зону. Азёры значна зарастаюць (Клевел па ўсёй плошчы), шырыня паласы расліннасці 40—200 м. Сярэднеглыбокія азёры (Галодна, Тумскае, Ёдзі, Каймін і інш.) маюць вузкую літараль, глыбакаводную частку іх высцілаюць сапрапелі. Зарастанне азёр нязначнае, шырыня паласы расліннасці менш за 30 м. Болыпасць азёр дрэніруюцца р. Клевель (паміж азёрамі мае выгляд шырокіх праток), з Тумскага возера выцякае р. Сарачанка. Ёдзі, Гульбеза і Вераб′-і, злучаныя паміж сабой, маюць сцёк у р. Страча. Сарачанская , група азёр вызначаецца выключнай I маляўнічасцю і мае высокія рэкрэацыйныя вартасці.
Источник: Блакiтная кнiга Беларусi. - Мн.:БелЭн, 1994.
 -
 



Сэкономьте время:
получите консультацию эксперта


Создание сайта