Амшэрнік, возера ў Мядзельскім р-не Мінскай вобл., на мяжы з Пастаўскім р-нам Віцебскай вобл.
Пл. 0,02 км2.
Даўжыня 0,22 км.
Найбольшая шырыня 0,12 км.
Даўжыня берагавой лініі 0,55 км. У бас. р. Страча, за 36 км на ПнЗ ад г. Мядзел, за 1 км на Пд ад в. Пешкаўцы Пастаўскага р-на, у межах нацыянальнага парку Нарачанскі. Схілы катлавіны на Пд вышынёй да 15 м (на Пн да 7м), пад лесам. На ПнЗ і У забалочаная пойма шырынёй да 100 м. Выцякае ручай у р. Лынтупка.