БАБЧА, возера ў Лепельскім р-не. Пл. 0,2 км2. Найбольшая глыбіня 13 м. Даўжыня 0,87 км. Найбольшая шырыня 0,35 км. Даўжыня берагавой лініі 2,07 км. Аб&prime-ём вады 1,35 млн. м3. Пл. вадазбору 1,95 км2. У бас. р. Тураўлянка, за 16 км на ПнУ ад г. Лепель, каля в. Бабча. Схілы катлавіны вышынёй 10&mdash-15 м, на У 20&mdash-22 м. Берагі нізкія, на Пн і У тарфяністыя. Дно ілістае, мелкаводдзе пясчанае. Выцякае ручай у воз. Кабак.