Сэкономьте время:
получите консультацию эксперта
Главная -> Архивные документы за 2013 год -> Озера Беларуси -> Белое

Белое

Белое

БЕЛАЕ ВОЗЕРА, у Бярозаўскім р-не. Пл. 5,06 км2. Найбольшая глыбіня 4,9 м. Даўжыня 3,2 км. Найбольшая шырыня 2 км. Пл. вадазбору 43 км2. У бас. р. Ясельда, за 14 км на ПдУ ад г. Бяроза, каля г. Белаазерск. Схілы катлавіны спадзістыя, пясчаныя, месцамі пад лесам- берагі забалочаныя. Дно плоскае, ілістае. Зарастае. Уздоўж берагоў палосы трыснягу, чароту, ірдзестаў. Упадаюць 4 канавы, сцёк праз канаву ў Ясельду. Выкарыстоўваецца як ахаладжальнік Бярозаўскай ДРЭС і эксперыментальная база па развядзенню крэветак. У Беларусі ў 1982 у ахаладжальныя вадаёмы ДРЭС выпушчана 1500 асо-бін крэветкі ўсходняй субтрапічнай рачной. Яна добра акліматызавалася і размножылася. Выкарыстоўваецца як добры санітар (перапрацоўвае донныя адклады і ачышчае вадаёмы) і як корм для моладзі рыб. Патрабуе аховы.

Источник: Блакiтная кнiга Беларусi. - Мн.:БелЭн, 1994.
 -
 



Сэкономьте время:
получите консультацию эксперта


Создание сайта