БЕЛАЕ ВОЗЕРА, у Драгічынскім р-не на мяжы з Валынскай вобл., Украіна. Пл. 5,2 км2. Найбольшая глыбіня 11,6 м. Даўжыня 3,48 км. Найбольшая шырыня 2,78 км. Даўжыня берагавой лініі 11 км. Пл. вадазбору 107 км2. У бас. Белаазерскага канала, за 30 км на ПдЗ ад г. Драгічын, за 5 км на Пд ад в. Радастаў, сярод мяшанага лесу. Вакол возера невялікія пясчаныя ўзгоркі. Мелкаводдзе пясчанае. На паўднёвым плёсе востраў. Упадае канал на ПдЗ з воз. Валянскае, на Пн выцякае Белаазерскі, на ПнУ — Жыроўскі каналы (злучаюць возера з Дняпроўска-Бугскім каналам).