БЕЛАЕ ВОЗЕРА, у Чашніцкім р-не. Пл. 0,5 км2. Найбольшая глыбіня 8,5 м. Даўжыня 2,1 км. Найбольшая шырыня 0,38 км. Даўжыня берагавой лініі 6,4 км. Пл. вадазбору 5,6 км2. У бас. р. Свячанка, за 17 км на ПдУ ад г. Чашнікі, паблізу в. Аўсянікі. Схілы катлавіны вышынёй 3&mdash- 8 м, разараныя, часткова пад хмызняком. Берагі нізкія. Дно пясчанае і ілістае. Злучана ручаямі з воз. Чорна і р. Свяча.