БЁЛАЕ ВОЗЕРА, у Расонскім р-не. Пл. 3,01 км2. Найбольшая глыбіня 7,1 м. Даўжыня 2,75 км. Найбольшая шырыня 2,25 км. Аб&prime-ём вады 10,5 млн. м3, Пл. вадазбору 3,1 км2. У бас. р. Свольна, за 24 км на ПнЗ ад г.п. Расоны, сярод хваёвага лесу. Схілы катлавіны стромкія, на ПнУ спадзістыя, пясчаныя, пад лесам. Берагі нізкія, пясчаныя, на ўсходнім заліве больш высокія, тарфяністыя, пад лесам і хмызняком. Мелкаводдзе пясчанае, дно глыбей за 2 м выслана ілам і сапрапелем. Вада вельмі празрыстая. Бяссцёкавае, зарастае. Расліннасць утварае паласу шырынёй да 100 м. Месца адпачынку.