БЕЛАЕ ВОЗЕРА, Белае Сурміно, у Гарадоцкім р-не. Пл. 2,4 км2. Найбольшая глыбіня 8,9 м. Даўжыня 2,7 км. Пл. вадазбору 2,8 км2. У бас. р. Обаль, за 40 км на Пн ад г. Гарадок, каля в. Сурміно. Схілы катлавіны спадзістыя, пад лесам- берагі нізкія, месцамі забалочаныя. Дно пясчана-глеістае. Злучана пратокай з воз. Чорнае. Зарастае.