БЕЛАЕ ВОЗЕРА, у Полацкім р-не. Пл. 1,09 км2. Найбольшая глыбіня 3,1 м. Даўжыня 14,2 км. Найбольшая шырыня 1,18 км. Даўжыня берагавой лініі 5,1 км. Аб′-ём вады 2,47 млн. м3. Пл. вадазбору 34,7 км2. У бас. р. Дахнарка, за 5 км на Пн ад г. Полацк, каля в. Гендзікі. Схілы катлавіны спадзістыя, пясчаныя, на У і 3 пад лесам, астатнія разараныя. Берагавая лінія ўтварае некалькі заліваў і паўастравоў. Берагі сплавінныя, на Пн высокія, разбураюцца хвалямі, на Пд і ПдУ нізкія, пясчаныя. Дно плоскае, мелкаводдзе пясчанае. Зарастае да глыбіні 2 м. Упадае канал Рабінаўка- злучана пратокай з воз. Чорнае. Месца адпачынку.