БЕЛЫ БЕРАГ, возера ў Бабруйскім р-не. Пл. 0,5 км2. Найбольшая глыбіня 4 м, Даўжыня 4 км. Найбольшая шырыня 0,2 км. На пойме р. Бярэзіна, на ПнУ ад Бабруйска, каля в. Думанаўшчына. Старычнае. Берагі возера пясчаныя, пад хмызняком. 2 астравы агульнай пл. 1 га. Злучана пратокай з р. Бярэзіна.