БЯРОЗАЎСКАЕ ВОЗЕРА, у Глыбоцкім р-не. Пл. 0,56 км2. Найбольшая глыбіня 3,2 м. Даўжыня 1,12 км. Найбольшая шырыня 0,87 км. Даўжыня берагавой лініі 4,3 км. Аб&prime-ём вады 1,03 млн. м3. Пл. вадазбору 4,2 км2. У бас. р. Дзісна, за 16 км на Пн ад г. Глыбокае, каля в. Залессе. Схілы катлавіны вышынёй да 8 м, на У і ПдУ да 15&mdash-20 м, пераважна разараныя. Берагі пясчаныя, параслі хмызняком, паўночна-ўсходнія забалочаныя. Вакол возера тарфяністая пойма. Мелкаводдзе пясчанае, глыбей дно ілістае. Шырыня паласы расліннасці 8&mdash-75 м да глыбіні 1,8 м.