БЯРОЗАЎСКАЕ ВОЗЕРА, Бярозавае возера, ва Ушацкім р-не. Пл. 4,9 км2. Найбольшая глыбіня 3,9 м. Даўжыня 4,1 км. Найбольшая шырыня 1,5 км. Даўжыня берагавой лініі 12 км. Аб&prime-ём вады 12,65 млн. м3. Пл. вадазбору 458 км2. У бас. р. Тураўлянка, за 23 км на 3 ад г.п. Ушачы, каля в. Бярозава. Уваходзіць ва Ушацкую групу азёр. Схілы катлавіны вышынёй 3&mdash-5 м, усходнія пад лесам і хмызняком, на 3 і ПдЗ разараныя. Берагі нізкія, месцамі забалочаныя і сплавінныя. Мелкаводдзе шырокае, пясчанае. Зарастае ўздоўж берагоў, шырыня паласы расліннасці да 200 м. Злучана ручаём з воз. Глыбач, праз возера працякае р. Дзіва.