БЕРШТАЎСКАЕ ВОЗЕРА, Бярштанскае возера, у Шчучынскім р-не. Пл. 1,68 км2. Найбольшая глыбіня 17 м. Даўжыня 3,36 км. Найбольшая шырыня 0,8 км. Пл. вадазбору 43 км2. У бас. р. Котра, за 36 км на ПеЗ ад г. Шчучын, каля в. Бершты. Схілы катлавіны тэрасаваныя, разараныя, месцамі парэзаныя ярамі, частка пад хваёвым лесам. Берагі стромкія, паўднёва-ўсходнія спадзістыя. Дно сапрапелістае. 3 астравы агульнай пл. 0,09 га. Каля берагоў і на водмелях зарастае. Пратокай злучана з р. Котра, упадаюць р. Рудна і меліярацыйны канал.