БЯЗДОННАЕ ВОЗЕРА, у Полацкім р-не. Пл. 0,03 км2. Даўжыня 0,35 км. Найбольшая шырыня 0,11 км. Даўжыня берагавой лініі 0,72 км. У бас. р. Дахнарка (левы прыток Дрысы), за 10 км на Пн ад Полацка, за 1,7 км на У ад в. Дахнары. Схілы катлавіны вышынёй да 2 м, пад лесам, на У забалочаныя.