БЯЗДОННАЕ ВОЗЕРА, у Гарадоцкім р-не. Пл. 0,01 км2. Даўжыня 0,12 км. Найбольшая шырыня 75 м. Даўжыня берагавой лініі 0,3 км. У бас. р. Усыса, за 10 км на ПдЗ ад г. Гарадок, за 1 км на Пн ад в. Астраўляны. Схілы катлавіны пад сельгасугоддзямі. Злучана ручаём з воз. Вялікае Астраўлянскае, выцякае ручай у р. Астраўлянку.