Сэкономьте время:
получите консультацию эксперта
Главная -> Архивные документы за 2013 год -> Озера Беларуси -> Бледное

Бледное

БЛЕДНАЕ ВОЗЕРА, Бляда, у Мядзельскім р-не. Пл. 1,95 км2. Найбольшая глыбіня 8,1 м. Даўжыня 2,02 км. Найбольшая шырыня 1,44 км. Даўжыня берагавой лініі 6,02 км. Аб′-ём вады 5,71 млн. м3. Пл. вадазбору 4,72 км2. У бас. р. Нарач, за 6 км на ПдЗ ад г.п. Мядзел, на Пд ад в. Гатавічы, сярод лесу, на тэрыторыі гідралагічнага заказніка Чарэмшыца (створаны ў 1981). Уваходзіць у Нарачанскую групу азёр. Схілы катлавіны вышынёй да 2 м, паўднёва-заходнія да 5 м пясчаныя, пад лесам. Берагі пясчаныя, у паўднёва-заходнім заліве сплавінныя. Мелкаводдзе шырокае, пясчанае. Дно глыбей за 3 м сапрапелістае. Зарастае да глыбіні 2 м, шырыня паласы надводнай расліннасці да 180 м. Адзначалася гнездаванне лебедзя-шыпуна — рэдкага гнездавальнага віду для Беларусі (занесены ў Чырвоную кнігу рэспублікі).
Источник: Блакiтная кнiга Беларусi. - Мн.:БелЭн, 1994.
 -
 



Сэкономьте время:
получите консультацию эксперта


Создание сайта