БЛЕДНАЕ ВОЗЕРА, Бляда, у Пастаўскім р-не. Пл. 0,22 км2. Найбольшая глыбіня 11 м. Даўжыня 0,56 км. Найбольшая шырыня 0,5 км. Пл. вадазбору 36,6 км2. У бас. р. Галбіца, за 25 км на У ад г. Паставы, каля в. Дунілавічы. Схілы катлавіны спадзістыя, усходні бераг пясчаны, астатнія забалочаныя. Злучана пратокай з р. Галбіца. Зарастае.