БОБРЫЦА, возера ў Лепельскім р-не. Пл. 2,25 км2. Найбольшая глыбіня 23 м. Даўжыня 4,29 км. Найбольшая шырыня 1,02 км. Даўжыня берагавой лініі 10,3 км. Аб&prime-ём вады 19,1 млн. м3. Пл. вадазбору 16,3 км2. У бас. р. Ула, за 10 км на ПнУ ад г. Лепель, за 0,5 км на ПдУ ад в. Старое Лядна, сярод лесу. Схілы катлавіны вышынёй 14&mdash-20 м, стром-кія, на Пд да 8 м, спадзістыя, параслі лесам. Берагі высокія, на Пн зліваюцца са схіламі. Дно карытападобнае, утварае 2 плёсы: усходні глыбінёй да 20 м, і заходні, больш шырокі, глыбінёй да 14 м. Плёсы злучаны нешырокім пралівам. На мелкаводдзі дно пясчанае, глыбей сапрапелістае. Ёсць 2 невялікія астравы агульнай плошчай 0,2 га. Рас-ліннасць да глыбіні 5,5 м. Злучана пратокай з воз. Уклейна.