БАЛОЙСА, возера ў Браслаўскім р-не. Пл. 1,39 км2. Найбольшая глыбіня 15,6 м. Даўжыня 2,06 км. Найбольшая шырыня 1,02 км. Даўжыня берагавой лініі 5,8 км. Аб&prime-ём вады 7,3 млн. м3. Пл. вадазбору 3 км2. У бас. р. Друйка, за 2,5 км на ПнУ ад г. Браслаў. Уваходзіць у Браслаўскую групу азёр. Схілы катлавіны невысокія, спадзістыя, паўднёва-ўсходнія пад хмызняком, заходнія і паўднёва-заходнія разараныя. Берагі нізкія, пясчаныя, на У гліністыя, месцамі забалочаныя і парослыя хмызняком. Мелкаводдзе пясчанае, на 3 і У месцамі пясчана-галечнае. 3 невялікія астравы. Злучана пратокай (шырыня да 200 м) з воз. Струста. Зарастае да глыбіні 5 м. Надводная расліннасць утварае паласу шырынёй да 100 м. Забруджваецца сцёкавымі водамі Браслава.