ВЯЛІКАЯ ВОСМАТА, возера ў Гарадоцкім р-не. Пл. 1,12 км2. Найбольшая глыбіня 8,8 м. Даўжыня 2,56 км. Найбольшая шырыня 0,67 км. Даўжыня берагавой лініі 7,26 км. Аб&prime-ём вады 5,21 млн. м3. Пл. вадазбору 203 км2. У бас. р. Свіна, за 33 км на ПнЗ ад г. Гарадок, сярод лесу. Схілы катлавіны вышынёй 2&mdash-3 м (на Пн і Пд месцамі да 10 м), параслі лесам, які падступае да ўрэзу вады. Дно пясчанае, глыбей 7 м ілістае. 2 астравы агульнай пл. 0,2 га. Надводная расліннасць уздоўж берагоў утварае паласу шырынёй 4&mdash-90 м. На 3 у возера ўпадае р. Асмоціца, на Пд выцякае р. Копань- злучана пратокай з воз. Малая Восмата.