ВЯЛІКАЕ ВОЗЕРА, у Смалявіцкім р-не. Пл. 1,6 км2. Найбольшая глыбіня 1,2 м. Даўжыня 1,8 км. Найбольшая шырыня 1,1 км. Пл. вадазбору 13,6 км2. У бас. р. Гайна, за 14 км на ПнУ ад г. Смалявічы, каля в. Арлова. Берагі забалочаныя, тарфяністыя. Зарастае. На 3 выцякае ручай Граба.