ВЯЛІКАЕ БЕЛАЕ ВОЗЕРА, у Полацкім р-не. Пл. 1,48 км2. Найбольшая глыбіня 10,2 м. Даўжыня 2,65 км. Найбольшая шырыня 0,81 км. Даўжыня берагавой лініі 7,5 км. Аб′-ём вады 8,06 млн. м3. Пл. вадазбору 3,2 км2. У бас. р. Свіна, за 50 км на ПнУ ад г. Полацк, на Пд ад в. Белая. Схілы катлавіны вышынёй 11—17 м, стромкія, пад хваёвым лесам. Берагі высокія, на Пн сплавінныя. Дно да глыбіні 5 м выслана пяском, да 6—7 м ілам, глыбей сапрапелем. У паўночнай частцы востраў пл. 0,1 га і пясчаная водмель глыбінёй 0,1 м. Расце ахоўны від — палушнік азёрны, занесены ў Чырвоную кнігу Рэспублікі Беларусь. Злучана пратокай з воз. Гваздок.