Сэкономьте время:
получите консультацию эксперта
Главная -> Архивные документы за 2013 год -> Озера Беларуси -> Большое Камайское

Большое Камайское

ВЯЛІКАЕ КАМАЙСКАЕ ВОЗЕРА, у Пастаўскім р-не. Пл. 0,25 км2. Найбольшая глыбіня 22 м. Даўжыня 1,05 км. Найбольшая шырыня 0,36 км. Даўжыня берагавой лініі 2,59 км. Аб′-ём вады 1,67 млн. м Пл. вадазбору 9,8 км2. У бас. р. Камайка (выцякае з возера), за 17 км на ПдЗ ад г. Паставы, каля в. Камаі. Схілы катлавіны вышынёй 9—14 м, на 3 і У 5—6 м, пад лугам і пашай. Берагі нізкія, параслі хмызняком. У падводнай частцы катлавіны вылучаюцца 4 замкнёныя катлавіны з глыбінямі 8 м, 14,9, 18,5 і 22 м. Дно пясчанае, глыбей 2 м выслана ілам. 26 % паверхні возера занята расліннасцю, шырыня паласы 5—30 м да глыбіні 2 м. Злучана пратокай з Малым Камайскім возерам.
Источник: Блакiтная кнiга Беларусi. - Мн.:БелЭн, 1994.
 -
 



Сэкономьте время:
получите консультацию эксперта


Создание сайта