ВЯЛІКАЕ СУРВІЛІШСКАЕ, Вялікія Сурвілішкі, Сурвілішскае возера, возера ў Паўстаўскім р-не. Пл. 1,03 км2. Найбольшая глыбіня 9,1 м. Даўжыня 2,36 км. Найбольшая шырыня 0,53 км. Даўжыня берагавой лініі 5,7 км. Аб&prime-ём вады 3,25 млн. м3. Пл. вадазбору 132 км2. У бас. р. Камайка (цячэ праз возера), за 20 км на 3 ад г. Паставы, паміж вёскамі Сурвілішкі і Мягуны. Схілы катлавіны пад хмызняком. Берагі нізкія, на ПнЗ сплавінныя. Дно роўнае, найбольш глыбокае на ПдУ. Зарастае каля 30 % плошчы возера, шырыня паласы надводнай расліннасці 10&mdash-80 м. Злучана пратокай з воз. Малыя Сурвілішкі, упадае р. Яновіца.