ВЯЛІКАЕ СВЯТОЕ, возера ў Сенненскім р-не. Пл. 0,77 км2. Найбольшая глыбіня 2,5 м. Даўжыня 1,53 км. Найбольшая шырыня 0,73 км. Даўжыня берагавой лініі 4,3 км. Аб&prime-ём вады 0,48 млн. м3. Пл. вадазбору 17,1 км2. У бас. р. Свячанка (выцякае з возера), за 9 км на 3 ад г. Сянно, за 2 км на ПнУ ад в. Ульянавічы. Схілы катлавіны вышынёй 2&mdash-5 м, пад лесам і хмызняком. Берагі сплавінныя, пойма (шырыня за 200 м) забалочаная. Дно плоскае, выслана сапрапелем. Зарасло поўнасцю.