БАРОДЫ, возера ў Полацкім р-не. Пл. 0,38 км2. Найбольшая глыбіня 7 м. Даўжыня 1,1 км. Найбольшая шырыня 0,6 км. У бас. р. Ушача (працякае праз возера), за 15 км на Пн ад г.п. Ушачы, каля в. Варонічы. Берагі спадзістыя, месцамі стромкія, пясчаныя і гліністыя.