БУДАВЕСЦЬ, возера ў Шумілінскім р-не. Пл. 3,41 км2. Найбольшая глыбіня 10,3 м. Даўжыня 4,14 км. Найбольшая шырыня 1,4 км. Даўжыня берагавой лініі 13,4 км. Пл. вадазбору каля 20 км2. У бас. р. Сечна, за 8 км на ПдУ ад г.п. Шуміліна, каля в. Башні. Схілы катлавіны вышынёй да 20 м, на 3 стромкія, тэрасаваныя, пад хмызняком, на У разараныя. Берагі вышынёй 0,3&mdash-0,4 м, пясчаныя. Дно складанай будовы, на мелкаводдзі пясчанае, глыбей &mdash- сапрапелістае. 5 астравоў. Зарастае слаба, паласа расліннасці шырынёй 20&mdash-40 м. Пратокай злучана з воз. Княжна.