ЧАРЭЙСКАЕ ВОЗЕРА, Чарэя, у Чашніцкім р-не. Пл. 3,38 км2. Найбольшая глыбіня 17 м. Даўжыня 6,71 км. Найбольшая шырыня 1,12 км. Даўжыня берагавой лініі 17,3 км. Аб&prime-ём вады 18,96 млн. м3. Пл. вадазбору 17 км2. У бас. р. Лукомка, за 26 км на ПдУ ад г. Чашнікі, каля в. Чарэя. Схілы катлавіны вышынёй да 10 м (на Пд да 18 м), разараныя. Берагі нізкія, пясчаныя, пад хмызняком, месцамі на Пн, ПнЗ і 3 зліваюцца са схіламі, абрывістыя, абразійныя, на Пд і ПдУ сплавінныя. Дно ў прыбярэжнай частцы выслана глінай, пясчанымі і пясчана-ілістымі адкладамі, глыбей &mdash- ілам. У цэнтры востраў пл. 0,02 км2. Зарастае да глыбіні 4 м. Злучана пратокай з азёрамі Галаўня і Чамярыца, упадаюць болып за 10 ручаёў і меліярацыйных каналаў, выцякае ручай у воз. Родамля.