ЧАРАПЁЦКАЕ ВОЗЕРА, Чарпецкае возера, Чарпет, у Расонскім р-не. Пл. 2,03 км2. Найбольшая глыбіня 5 м. Даўжыня 5,45 км, Найбольшая шырыня 0,94 км. Даўжыня берагавой лініі 14,8 км. Аб&prime-ём вады 6,1 млн. м3. Пл. вадазбору 194 км2. У бас. р. Нішча, за 6 км на Пн ад г.п. Расоны, за 2 км на ПнУ ад в. Глаты. Схілы катлавіны на Пн і 3 вышынёй 2&mdash-4 м, на Пд 5&mdash-9 м, на У да 15 м, пераважна пад лесам. Берагі нізкія, на ПнУ зліваюцца са схіламі. Мелкаводдзе пясчанае, глыбей дно сапрапелістае. Зарастае да глыбіні 2,5&mdash-3 м. Праз возера цячэ р. Чарапяціца, якая злучае яго з азёрамі Мыленскае, Валькоўскае- упадае р. Рудня і 2 ручаі.