Сэкономьте время:
получите консультацию эксперта
Главная -> Архивные документы за 2013 год -> Озера Беларуси -> Черес

Черес

Черес

ЧЭРАС, возера ў Міёрскім р-не. Пл. 0,99 км2. Найбольшая глыбіня 12,8 м. Даўжыня 3,29 км. Найбольшая шырыня 0,53 км. Даўжыня берагавой лініі 7,74 км. Аб&prime-ём вады 6 млн. м3. Пл, вадазбору 7 км2. У бас. р. Мёрыца (прыток Зах. Дзвівы), за 6 км на ПнУ ад г. Міёры, каля в. Сушкі. Схілы катлавіны вышынёй 2&mdash-4 м, разараныя, месцамі падхмызняком. Берагі пясчаныя, месцамі пад валунамі. Зарастае да глыбіні 1,5 м. Злучана пратокай з Грэцкім возерам. Па берагах некалькі крыніц.

Источник: Блакiтная кнiга Беларусi. - Мн.:БелЭн, 1994.
 -
 



Сэкономьте время:
получите консультацию эксперта


Создание сайта