ЧОРНАЯ ЎРАДА, возера ва Ушацкім р-не. Пл. 0,53 км2. Найбольшая глыбіня 3,9 м. Даўжыня 1,6 км. Найбольшая шырыня 0,43 км. Даўжыня берагавой лініі 4,3 км. Аб&prime-ём вады 1,2 млн. м3. Пл. вадазбору 93,7 км2. У бас. р. Дзіва, за 22 км на ПдУ ад г.п. Ушачы, за 1 км на У ад в. Вялічкаўцы. Уваходзіць ва Ушацкую групу азёр. Схілы катлавіны вышынёй 5&mdash- 8 м, разараныя, на Пн і Пд месцамі забалочаныя. Берагі нізкія, пясчаныя або забалочаныя, на, Пд сплавіна шырынёй 10&mdash-15 м. Дно сапрапелістае, на мелкаводдзі месцамі заіленыя пяскі. Моцна зарастае. Упадаюць ручай Пракса і р. Бельская, злучана ручаём з воз. Атолава.