ЧОРНАЕ ВОЗЕРА, у Бялыніцкім р-не. Пл. 0,57 км2. Даўжыня 1,17 км. Найбольшая шырыня 0,7 км. Даўжыня берагавой лініі 3 км. Пл. вадазбору 14,2 км2. У бас. р. Аслік, за 15 км на ПдЗ ад г. Бялынічы, за 1,5 км на Пд в. Гордава, сярод забалочанага лесу. Схілы катлавіны невыразныя. Берагі забалочаныя.