ЧОРНАЕ ВОЗЕРА, у Гарадоцкім р-не, на мяжы з Пскоўскай вобл. Пл. 1,56 км2. Найбольшая глыбіня 2,5 м. Даўжыня 2,83 км. Найбольшая шырыня 0,78 км. Даўжыня берагавой лініі 7,6 км. Аб′-ём вады 1,6 млн. м3. Пл. вадазбору 4,49 км2. У бас. р. Обаль, за 40 км на Пн ад г. Гарадок, за 4 км на 3 ад г.п. Езярышча. Схілы катлавіны на Пд вышынёй да 30 м, на ПнЗ 5—7 м, пад лесам. Берагі пераважна сплавінныя, на Пд, ПдУ і ПнЗ нізкія, пясчаныя і тарфяністыя. Пойма шырынёй ад 50 м да 300 м, месцамі забалочаная, парослая лесам. Дно плоскае, сапрапелістае. Востраў пл. 0,1 га. Зарастае па ўсёй плошчы. Выцякае ручай Чарнуля (злучае яго з воз. Іса).