ЧОРНАЕ ВОЗЕРА, у Пастаўскім р-не. Пл. 0,36 км2. Найбольшая глыбіня 31,5 м. Даўжыня 1,5 км. Найбольшая шырыня 0,5 км. Даўжыня берагавой лініі 3,83 км. Аб′-ём вады 2,96 млн. м3. Пл. вадазбору 9,39 км2. У бас. р. Галбіца, за 27 км на У ад г. Паставы, каля в. Чорнае. Схілы катлавіны вышынёй да 6 м, пад хмызняком і лугам, участкамі на У і 3 разараныя. Берагі нізкія, пясчана-тарфяністыя, на ПнУ і ПдЗ забалочаныя. Дно да глыбіні 5 м пясчанае, ніжэй ілістае. Зарастае ўздоўж берагоў і на мелкаводдзі паміж плёсамі. Упадае ручай, выцякае ручай у р. Чэртка.