ЧАРНОВА, возера ў Гарадоцкім р-не. Пл. 3,18 км2. Найбольшая глыбіня 19,3 м. Даўжыня 5,72 км. Найбольшая шырыня 0,92 км. Даўжыня берагавой лініі 17,8 км. Аб&prime-ём вады 22,91 млн. м3. Пл. вадазбору 22,5 км2. У бас. р. Чарнаўка (выцякае з возера), за 13 км на ПнЗ ад г. Гарадок, каля в. Лыска. Схілы катлавіны вышынёй 6&mdash-10 м (на Пн 12&mdash-16 м), пад хмызняком, на ПдЗ забалочаныя, аблесеныя. Берагі высокія, пясчаныя, параслі хмызняком, на Пн месцамі абразійныя. Дно ілістае, на водмелях уздоўж берагоў і каля астравоў пясчанае, месцамі заіленае. 5 невялікіх астравоў агульнай пл. 0,6 га. Шырыня паласы надводнай расліннасці вагаецца ад 10 да 150 м. Упадаюць 5 ручаёў.