ЧАРНЯСТА, возера ў Гарадоцкім р-не. Пл. 1,9 км2. Найбольшая глыбіня 9 м. Даўжыня 2,1 км. Найбольшая шырыня 1,43 км. Даўжыня берагавой лініі 8,4 км. Аб&prime-ём вады 9,4 млн. м3. Пл, вадазбору 275 км. У бас. р. Ловаць (цячэ праз возера), за 40 км на ПнУ ад г. Гарадок, за 2 км на ПнУ ад в. Мяжа. Схілы катлавіны на У вышынёй 15&mdash-20 м, на 3 нізкія, пераважна пад лесам, месцамі разараныя. Берагі параслі воднабалотнай і хмызняковай расліннасцю. Востраў пл. 0,8 га. Дно да глыбіні 2&mdash-3 м пясчанае, ніжэй ілістае. Расліннасць пашырана да глыбіні 1,2 м. Упадаюць 2 ручаі.