ЧАРВЯТКА. Ч а р в я т а, возера ў Полацкім р-не. Пл. 4,25 км2. Найбольшая глыбіня 2,6 м. Даўжыня 2,55 км. Найбольшая ш&prime-ырыня 2,35 км. Даўжыня берагавой лініі 7,8 км. Аб&prime-ём вады 6,02 млн. м3. Пл. вадазбору 13,7 км2. У бас. р. Палата, за 24 км на ПнУ ад Полацка, за 1,5 км на Пн ад в. Кулькі. Схілы катлавіны вышынёй 5&mdash-7 м, параслі лесам. Берагі нізкія, забалочаныя, пад лесам і хмызняком. Дно сапрапелістае. Зарастае да глыбіні 0,7&mdash-1 м. Злучана пратокай з воз. Галовец, выцякае ручай у р. Палата.