ДАЎБЛІ, возера ў Браслаўскім р-не. Пл. 1,64 км2. Найбольшая глыбіня 25,8 м. Даўжыня 3,97 км. Найбольшая шырыня 0,61 км. Даўжыня берагавой лініі 12,1 км. Аб′-ём вады 13,1 млн. м3. Пл. вадазбору 13,1 км2. У бас. р. Друйка, за 12 км на ПдЗ ад г. Браслаў, каля в. Даўблі, Уваходзіць у Браслаўскую групу азёр. Схілы катлавіны вышынёй да 15 м, разараныя, у ніжняй частцы параслі хмызняком. Берагі зліваюцца са схіламі, пад хмызняком, месцамі вышынёй да 1 м, абразійныя. Зарастае слаба. Шырыня паласы расліннасці ад 20 м да 100 м, пашырана да глыбіні 2 м. Упадаюць 2 ручаі, выцякае ручай у р. Акунёўка.