ДЗЯВОЧАЕ ВОЗЕРА, у Лепельскім р-не. Пл. 0,51 км2. Найбольшая глыбіня 17,5 м. Даўжыня 1,15 км. Найбольшая шырыня 0,52 км. Даўжыня берагавой лініі 3,93 км. Аб&prime-ём вады 3,58 млн. м3. Пл. вадазбору 4,15 км2. У бас. р. Тураўлянка, за 18 км на ПнУ ад г. Лепель, каля в. Камень. Схілы катлавіны вышынёй 6&mdash-10 м (на Пд і ПдУ 11&mdash-20 м), пад хмызняком, месцамі ў верхняй частцы разараныя. Берагі нізкія, участкамі зліваюцца са схіламі. Дно высцілаюць пяскі (да глыбіні 2&mdash-3 м) і ілы. Надводная расліннасць ўтварае паласу шырынёй да 35 м. У возера ўпадае ручай, выцякае ручай у воз. Чаросава.