ДЗІКАЕ ВОЗЕРА, у Петрыкаўскім р-не. Пл. 0,78 км2. Даўжыня 1,2 км. Найбольшая шырыня 0,8 км. Даўжыня берагавой лініі 2,9 км. У бас. р. Трэмля (левы прыток Прыпяці), за 35 км на ПнУ ад г. Петрыкаў, 5 км на Пн ад в. Церабаў, сярод забалочанага паніжэння. Схілы катлавіны вышынёй да 1 м, спадзістыя, парослыя хмызняком. Берагі забалочаныя, пад хмызняком, месцамі сплавінныя.