ДАБЕЕЎСКАЕ ВОЗЕРА, у Шумілінскім р-не. Пл. 2,31 км2. Найбольшая глыбіня 3,6 м. Даўжыня 2,22 км. Найбольшая шырыня 1,35 км. Даўжыня берагавой лініі 6,3 км. Аб&prime-ём вады 1,65 млн. м3. Пл. вадазбору 32 км2. У бас. р. Сечна (правы прыток Зах. Дзвіны), якая выцякае з возера, за 7 км на ПдЗ ад г.п. Шуміліна, каля в. Дабея. Схілы катлавіны невыразныя, на У вышынёй 4&mdash-5 м, разараныя. Берагі сплавінныя. Дно плоскае, выслана сапрапелем, які здабываецца на ўгнаенне. У выніку меліярацыі ўзровень возера панізіўся на 1 м. Моцна зарастае па ўсёй плошчы. Злучана ручаём з азёрамі Круглік і Мошна.