ДОБРЫНА, возера ў Сенненскім р-не. Пл. 0,46 км2. Найбольшая глыбіня 19,1 м. Даўжыня 1,49 км. Найбольшая шырыня 0,47 км. Даўжыня берагавой лініі 3,6 км. Аб&prime-ём вады 3,52 млн. м3. Пл. вадазбору 2,1 км2, У бас. р. Бяроза, за 10 км на ПнУ ад г. Сянно, каля в. Цыганкі. Схілы катлавіны вышынёй 2&mdash-4 м (на Пн да 13 м), на ПнУ разараныя, на Пн пад хмызняком. Берагі месцамі абразійныя. Дно да глыбіні 12 м выслана апясчаненымі адкладамі, глыбей &mdash- іламі. Шырыня паласы надводнай расліннасці да 20 м, падводная расліннасць пашырана да глыбіні 3,5 м. У возера ўпадае 6 ручаёў, выцякае ручай у воз. Бярозаўскае.