ДОЎГАЕ ВОЗЕРА, у Міёрскім р-не. Пл. 0,15 км2. Даўжыня 0,55 км. Найбольшая шырыня 0,32 км. Даўжыня берагавой лініі 1,4 км. Пл. вадазбору 5 км2. У бас. р. Бярэжа, за 16 км на ПдУ ад г. Міёры, на тэрыторыі гідралагічнага заказніка Ельня, на вярховым балоце Мох. Берагі забалочаныя. Злучана канавамі з азёрамі Бярэжа і Плоскае.