ДОЎГАЕ ВОЗЕРА, у Верхнядзвінскім р-не. Пл. 0,1 км2. Даўжыня 1,12 км. Найбольшая шырыня 0,12 км. Даўжыня берагавой лініі 2,55 км. Пл. вадазбору каля 1 км2. У бас. р. Росіца, за 20 км на ПнЗ ад г. Верхнядзвінск, каля в. Юльянова. Схілы катлавіны вышынёй да 20 м, параслі лесам. Берагі амаль паўсюдна зліваюцца са схіламі, на ПнУ забалочаныя. На ПнУ выцякае ручай у воз. Чорнае.