ДОЎГАЕ ВОЗЕРА, у Пастаўскім р-не. Пл. 0,08 км2. Даўжыня 0,51 км. Найбольшая шырыня 0,21 км. Даўжыня берагавой лініі 1,2 км. У бас. р. Галбіца, за 29 км на У ад г. Паставы, каля в. Жуперкі. Схілы катлавіны вышынёй 7—10 м, разараныя, часткова пад выганам. Выцякае ручай у воз. Круглае.