Сэкономьте время:
получите консультацию эксперта
Главная -> Архивные документы за 2013 год -> Озера Беларуси -> Долгое

Долгое

Долгое

ДОЎГАЕ ВОЗЕРА, у Лепельскім р-не. Пл. 0,65 км2. Найбольшая глыбіня 28,4 м. Даўжыня 2,56 км. Найбольшая шырыня 0,36 км. Даўжыня берагавой лініі 5,6 км. Аб&prime-ём вады 5,22 млн. м3. Пл. вадазбору 9,2 км2. У бас. р. Зеха, за 13 км на ПнЗ ад г. Лепель, каля вёсак Крыўцы і Пунішча. Схілы катлавіны вышынёй 10&mdash-12 м, параслі лесам, на Пн і ПнЗ часткова разараныя. Берагі амаль паўсюдна зліваюцца са схіламі, на Пд і ПдУ нізкія. Падводная частка катлавіны стромка-ўвагнутай формы з рэзкім павелічэннем глыбінь у цэнтры. Паўночна-заходняя частка возера мелкаводная. Дно да глыбіні 8 м выслана пясчанымі адкладамі, глыбей &mdash- сапрапелямі. Шырыня паласы надводнай расліннасці ўздоўж берагоў да 50 м, падводная пашырана да глыбіні 3,5&mdash-4 м. На ПнУ з возера выцякае ручай у воз. Пышна.

Источник: Блакiтная кнiга Беларусi. - Мн.:БелЭн, 1994.
 -
 



Сэкономьте время:
получите консультацию эксперта


Создание сайта