ДОЎГАЕ ВОЗЕРА, у Полацкім р-не. Пл. 0,26 км2. Найбольшая глыбіня 2,8 м. Даўжыня 0,8 км. Найбольшая шырыня 0,42 км. Даўжыня берагавой лініі 2,67 км. Аб′-ём вады 0,48 млн. м3. Пл. вадазбору 4 км2. У бас. р. Крашанка, за 20 км на Пд ад г. Полацк, за 1,5 км на У ад в. Саламір′-е. Схілы катлавіны вышынёй 5 м, пад лесам. Берагавая лінія звілістая, утварае некалькі заліваў. У цэнтры возера востраў пл. 0,4 га. Дно на 80 % плошчы выслана сапрапелем. Злучана ручаём з воз. Уклеенка.