ДОЎГАЕ ВОЗЕРА, у Бешанковіцкім р-не. Пл. 0,21 км2. Даўжыня 0,98 км. Найбольшая шырыня 0,22 км. Даўжыня берагавой лініі 2,18 км. Пл. вадазбору 38,9 км2. У бас. р. Астроўніца (выцякае з возера), за 26 км на ПнУ ад г.п. Бешанковічы, каля в. Астроўна. Схілы катлавіны вышынёй да 8 м, пад хмызняком. Берагі высокія. У возера ўпадаюць ручаі з азёр Астроўна і Мелкае.