ДОЎЖЫНА, возера ва Ушацкім р-не. Пл. 0,65 км2. Найбольшая глыбіня 17,9 м. Даўжыня 2,01 км. Найбольшая шырыня 0,5 км, Даўжыня берагавой лініі 5,23 км. Аб&prime-ём вады 4,59 млн. м3. Пл. вадазбору 14,3 км2. У бас. р. Крашанка, за 6 км на Пд ад г.п. Ушачы. Схілы катлавіны вышынёй 20&mdash-26 м (на ПдЗ 7&mdash-15 м), параслі хваёвым лесам. Берагі пад хмызняком, месцамі забалочаныя. Дно да глыбіні 4&mdash-7 м высцілаюць пясчаныя адклады, а глыбей &mdash- сапрапель і іл. Шырыня паласы надводнай расліннасці да 25 м, падводная пашырана да глыбіні 5 м. На Пд у возера ўпадае ручай з воз. Баркоўшчына, на Пн выцякае ручай у воз. Вечалле. Уваходзіць у курортную зону Ушачы (непадалёку дом адпачынку «-Лясныя азёры»-).